Вышел 6 номер журнала "Маладосць"

27-06-2013 в 03:25 0 | 772

Вышел 6 номер журнала Маладосць Наталля Цвірко, Мікола Кандратаў, Міхась Карпечанка, Тамара Бунта, Уладзімір Ліпскі, Рагнед Малахоўскі, Яўгенія Руль, Ягор Конеў… Так-так. Вы не памыліліся! Гэта нашы айчынныя празаікі, драматургі, паэты. Ведаеце іх апошнія, канечне ж у сэнсе новыя, творы, якія яшчэ нідзе не друкаваліся? Думаю, што не. А ведаеце, пра што яны, якія ў іх жанры і тэматыка? Таксама ўпэўнены, што не.

 

І я вам не распавяду пра тое: няхай гэта пакуль застаецца для вас таямніцай. Але ж у вас ёсць выдатная магчымасць даведацца пра ўсё самім. А вось тут ужо няма ніякіх таямніц. Чаму, запытаецеся? Усё вельмі проста: пабачыў свет шосты нумар часопіса “Маладосць”, дзе і прадстаўлена творчасць гэтых аўтараў. Зразумела, не іх адных. “Упершыню ў “Маладосці” выступаюць Наталля Логвін з падборкай вершаў “Сезон дажджоў” і Сяргей Егарэйчанка з апавяданнем “У маланках нараджаецца раніца”.

 

“Кожны год мы раскланьваемся адзін перад адным у прабачэннях і “ўрачыста ўступаем у попрышча Вялікага паста”; выпрошваем у духоўнікаў паразуменне нашым немачам, адкрываем для сябе і сваіх блізкіх вышэйшыя кулінарныя курсы посных вынаходстваў, “гавеем”, падыходзім да Чашы і… усё па новай”, — разважае у сваім артыкуле пад рубрыкай “Жыровіцкі дыярыуш” айцец Яўстафій (Халіманкоў).

 

Гэта далёка не ўсё, што прапануе выданне сваім чытачам: у часопісе змешчаны крытычныя і публіцыстычныя матэрыялы нашых сталых і знаных аўтараў. Так што набывайце і выпісвайце часопіс “Маладосць”, каб прачытаць і даведацца пра сучасны літаратурны працэс і шмат што іншае.

 

Источник



Комментарии (0)
Добавить комментарий