Скрыть объявление
Внимание! Если Вам нужно накрутить фолловеров (друзей) в Инстаграм или других социальных сетях,
-->>РЕКОМЕНДУЕМ РАСКРУТКУ ИНСТАГРАМ ЗАКАЗЫВАТЬ ЗДЕСЬ<<--
Быстрое добавление друзей, лайков, покупка подписчиков, комментариев и т.д.

БрГУ им. А.С. Пушкина Сучасная пачатковая адукацыя: абмеркаванне актуальных пытанняў, абмен вопытам

Тема в разделе "Новости белорусских вузов", создана пользователем news, 6 ноя 2019.

  1. news
    Offline

    news Новости

    Сообщения:
    38.818
    Симпатии:
    1
    [​IMG]
    5 лістапада 2019 года
    на псіхолага-педагагічным факультэце прайшоў рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Сучасная пачатковая адукацыя: актуальныя праблемы навучання і выхавання», арганізатарам якога выступіла кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання. Сярод удзельнікаў семінара – выкладчыкі ВНУ, настаўнікі пачатковых класаў, магістранты і студэнты.

    [​IMG]
    З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т. В. Нічышына, якая адзначыла, што сучасная сітуацыя, у якой жыве дзіця, характарызуецца з’яўленнем «новых» феноменаў дзіцячай субкультуры, трансфармацыяй традыцыйных формаў і спосабаў рэгуляцыі ўзаемаадносін у дзіцячых групах, наяўнасцю спецыфічных «дзіцячых прадуктаў» навукова-тэхнічнага прагрэсу, а гэта патрабуе ад настаўнікаў гатоўнасці працаваць у новых сацыяльных умовах.

    Загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г. М. Канцавая адзначыла, што арганізацыя такіх семінараў мае важнае значэнне не толькі для педагогаў вышэйшай школы, настаўнікаў пачатковых класаў, але і для студэнтаў – будучых маладых спецыялістаў у сферы адукацыі.

    [​IMG]
    Прысутныя на семінары абмеркавалі пытанні зместу дзейнасці класнага кіраўніка па аптымізацыі ўзаемадзеяння з педагогамі, бацькамі, вучнямі (I. М. Ашкіна (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Пінска»)), мэтазгоднасці выкарыстання дыдактычных гульняў на аснове канструктара «Bunchems» на ўроках матэматыкі ў I класе (А. У. Валец (ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Баранавічы)), прадставілі цікавы практычны вопыт выкарыстання дыферэнцаванага падыходу ў арганізацыі самастойнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў па матэматыцы (В. М. Гідрэвіч (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Пінска»)), расказалі пра першыя крокі ў прафарыентацыйнай падрыхтоўцы вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках (Ю. У. Каспяровіч (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Пінска»)), падзяліліся вопытам выкарыстання прыёмаў праблемнага навучання на ўроках вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» як сродку развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў I–III класаў (I. П. Марчук (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Пінска»)), абмяняліся думкамі па пытанні развіцця маўленчай кампетэнцыі вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі на ўроках рускай мовы (Н. Я. Цяліпка (ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. I. Хована»)),
    [​IMG]
    падзяліліся вопытам выкарыстання канструктара Лега з мэтай павышэння якасці засваення вучэбнага матэрыялу малодшымі школьнікамі (Л. С. Юрэня (ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Баранавічы»)), апавядалі пра дамашняе заданне як сродак фарміравання трывалых ведаў і папярэджання перагрузкі вучняў пачатковай школы (Д. М. Трызна (ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. I. Хована»)).

    Далей абмеркаванне заяўленай тэмы прадоўжылася на пасяджэннях секцый. Яно суправаджалася канструктыўным абменам думкамі, практычным вопытам і цікавымі ідэямі па актуальных пытаннях навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

    Семінар прайшоў цікава, плённа, зносіны настаўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў атрымаліся свабоднымі і добразычлівымі. Усе ўдзельнікі семінара адзначылі важнасць і практычную арыентаванасць мерапрыемства, атрымалі зарад новых творчых ідэй, якія, несумненна, будуць рэалізаваны ў далейшай прафесійнай дзейнасці.

    Аргкамітэт шчыра дзякуе ўсім, хто даслаў свае артыкулы, прыняў актыўны ўдзел у абмеркаванні актуальных пытанняў і абмяняўся паспяховым вопытам рэалізацыі задач, якія сёння стаяць перад сістэмай пачатковай адукацыі.

    Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання

    Источник: БрГУ имени А.С. Пушкина | Читать дальше...
     

Поделиться этой страницей