1. Заказ дипломных, курсовых, контрольных работ и отчетов по практике у специалистов WUZ.by
    Наш телефон: +375 (29)156-31-63
    Е-mail: 1563163@mail.ru
    Мы Вконтакте
    Скрыть объявление
Скрыть объявление
Внимание! Если Вам нужно накрутить фолловеров (друзей) в Инстаграм или других социальных сетях,
-->>РЕКОМЕНДУЕМ РАСКРУТКУ ИНСТАГРАМ ЗАКАЗЫВАТЬ ЗДЕСЬ<<--
Быстрое добавление друзей, лайков, покупка подписчиков, комментариев и т.д.

Міждысцыплінарная Міжнародная навуковая канферэнцыя «Этналогія: генэзіс традыцыйнага».

Тема в разделе "Новости БНТУ", создана пользователем news, 13 фев 2014.

  1. news
    Offline

    news Новости

    Сообщения:
    39.930
    Симпатии:
    1
    Шаноўныя калегі!



    кафедра англійскай мовы №2 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта супольна з Фондам культуры Міністэрства культуры і Цэнтрам этнакасмалогіі “Крыўя” запрашае Вас 25–26 красавіка 2014 года прыняць удзел у міждысцыплінарнай Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этналогія: генэзіс традыцыйнага».

    Плануецца праца па наступных кірунках:

    Этналогія і антрапалогія;
    Этналогія і сацыялогія;
    Этналогія і псіхалогія;
    Этналогія і гісторыя;
    Этналогія і культуралогія;
    Этналогія і філалогія;
    Этналогія і музыкалогія;
    Этналогія і педагогіка і інш.

    Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія мовы, англійская мова.

    Для ўдзелу ў канферэнцыі просьба да 17 сакавіка 2014 года даслаць у аргкамітэт анкету-заяўку (узор прыкладаецца), і тэзісы даклада (да 3 старонак) па е-mail: 2348843@tut.by . Назвы файлаў павінны складацца з прозвішча аўтара і яго месца жыхарства, напрыклад: МартысюкМінск_заяўка.doc і МартысюкМінск_тэзісы.doc. Выданне зборніка матэрыялаў плануецца па выніках працы канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.

    Да 24 сакавіка 2014 года аргкамітэт паведаміць аб прыняцці/адхіленні заяўкі і вышле запрашэнне. Разам з запрашэннем будуць высланыя рэквізіты плацяжу.

    Папярэдні памер арганізацыйнага ўнёска: для грамадзян РБ – 100 000 рублёў, для замежных грамадзян – 15 долараў ЗША. Аплата таксама магчымая наяўнымі грашыма падчас рэгістрацыі на канферэнцыю. Ад аплаты ўнёску вызваляюцца ўдзельнікі пленарнага пасяджэння.

    Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца ўдзельнікамі канферэнцыі або камандзіруючымі арганізацыямі.

    Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:


    - у электронным выглядзе: рэдактар Word;
    - памер паперы: А5 (148 х 210 мм) // гл. Файл ® Параметры страницы ® Размер бумаги;
    - шрыфт: Times New Roman, 11 pt, праз адзінарны інтэрвал;
    - абзац – 0,5 см, без знакаў пераносу;
    - палі: верхняе – 1,8 см, ніжняе – 2,2 см, левае, правае – 1,7 см;
    - назва даклада – па цэнтры старонкі, маленькімі тлустымі літарамі;
    - ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў) друкуюцца праз радок па цэнтры маленькімі літарамі;
    - электронны адрас – па цэнтры;
    - горад і краіна – у дужках па цэнтры;
    - праз радок друкуецца матэрыял – выраўноўванне па шырыні;
    - ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам;
    - спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках: першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі, напрыклад: [2, с. 15].
    - праз радок пасля тэксту па цэнтры вялікімі літарамі палаецца СПІС літаратуры, далей праз радок (выраўноўванне па шырыні) – спіс выкарыстанай літаратуры ў парадку згадвання крыніц у тэксце ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі. пажадана ў тэксце матэрыялаў пазбягаць падрабязных спасылак на літаратуру.

    Более подробную информацию можно найти на странице кафедры. Раздел "Документы" или в следующем документе

    Подробнее...


    Источник: БНТУ
     
    Последнее редактирование модератором: 13 фев 2014

Поделиться этой страницей