Скрыть объявление
Внимание! Если Вам нужно накрутить фолловеров (друзей) в Инстаграм или других социальных сетях,
-->>РЕКОМЕНДУЕМ РАСКРУТКУ ИНСТАГРАМ ЗАКАЗЫВАТЬ ЗДЕСЬ<<--
Быстрое добавление друзей, лайков, покупка подписчиков, комментариев и т.д.

БрГУ им. А.С. Пушкина Дакрануцца да народных вытокаў

Тема в разделе "Новости белорусских вузов", создана пользователем news, 13 июл 2018 в 19:13.

  1. news
    Offline

    news Новости

    Сообщения:
    29.294
    Симпатии:
    1
    [​IMG]
    Кожны год студэнты 1-га курса філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна адпраўляюцца на фальклорную практыку ў розныя куточкі Берасцейшчыны для больш глыбокага вывучэння народнай культуры. Вось і ў гэтым годзе 5–7 ліпеня першакурснікі-філфакаўцы выехалі ў Кобрынскі раён.

    [​IMG]
    Пачатковым населеным пунктам, які зацікавіў студэнтаў і выкладчыкаў, была адна з прыгажэйшых мясцін Кобрыншчыны – вёска Астромічы. У ёй жывуць гасцінныя, чулыя, адкрытыя простыя вяскоўцы, якія з радасцю і цікавасцю распавядалі будучым філолагам загадкавыя гісторыі пра родны край, яго людзей, пра сучаснае жыццё астрамічан. З вуснаў мясцовых жыхароў гучалі народныя песні, казкі, легенды, разважанні пра сутнасць жыцця звычайнага чалавека, спадзяванні на лепшую будучыню. Прыемна адзначыць, што астрамічане прымалі нас па-сямейнаму цёпла, як родных: частавалі гарбатай, смачнымі аладкамі, раннімі духмянымі яблыкамі і слівамі. Такая шчырая атмасфера напоўніла нашы сэрцы ўдзячнасцю да пасівелых бабулек, і мы пажадалі ім добрага здароўя і шчаслівага даўгалецця.

    [​IMG]
    Наступным прыпынкам студэнтаў стала вёсачка Запруды. Практыканты адразу звярнулі ўвагу на вельмі прыгожы будынак недалёка ад прыпынку. Калі падышлі бліжэй, зразумелі, што гэта школа. Зараз у ёй ідзе рамонт. Работнікі рыхтуюць яе да новага навучальнага года. Спачатку маладых студэнтак Ганну і Ксенію прынялі за новых вучаніц, якія прыйшлі афармляцца да дырэктара. Дзяўчаты пасмяяліся і патлумачылі, што яны студэнткі з Брэста. Далей адбылося знаёмства непасрэдна са школай. Дырэктар, выпускніца філалагічнага факультэта наша ўніверсітэта, Таццяна Мікалаеўна ахвотна пазнаёміла дзяўчат са сваёй навучальнай установай. Гэтаму месцу ёсць чым ганарыцца. У школе створаны краязнаўчы музей, дзе знаходзіцца шмат экспанатаў. Асабліва зацікавіла студэнтаў тэрыторыя побач са школай, а менавіта – старажытнае замчышча, на якім раскашуюць векавыя дубы, ліпы, грабы, клёны, ясені, акацыі. Тут знаходзілася колішняя сядзіба роду Маераў. Да гэтага часу на ёй захаваліся рэшткі абарончых умацаванняў: валы і равы. Здаецца, што і само замчышча дыхае таямніцамі і рамантычнымі легендамі пра гісторыю гэтай незвычайнай мясціны.

    [​IMG]
    Калі прайсці крыху ўглыб, то можна ўбачыць прыгожую царкву, на цвінтары якой бруіцца жыватворны струменьчык гаючай крыніцы. Вада ў ёй вельмі халодная, са спецыфічным смакам. Яна наталіла нашу смагу і надала сілы рухацца далей.

    Апошнімі прыпынкамі студэнцкай экспедыцыі сталі вёскі Дзівін і Лелікава. У Дзівіне маладыя філолагі спачатку накіраваліся да двух праваслаўных цэркваў. На жаль, абедзве аказаліся зачыненымі. Пахадзіўшы крыху па тэрыторыі царквы Святой Параскевы Пятніцы – а гэта, як нам стала вядома, помнік архітэктуры драўлянага барока 1-й паловы XVIII ст., – мыі адправіліся знаёміцца з мясцовымі жыхарамі. Цікавіла ўсё, але асабліва здзівіла назва вёскі. Захацелася даведацца, адкуль яна пайшла. Чаму менавіта Дзівін? Як расказала адна са старэйшых жыхарак, вёска мае дзве легенды, адна з якіх носіць рамантычны характар. Быццам, нейкі закаханы юнак кожны дзень насіў сваёй абранніцы жывыя кветкі, але аднойчы па нейкай прычыне ён не прыйшоў на спатканне. Дзяўчына ў хваляванні выгукнула: “Дзе він?”. Адсюль і назва вёскі. Па другой версіі, назва пайшла ад слоў “дзіва”, “дзівіцца”.

    [​IMG]
    Час выязной практыкі прайшоў вельмі хутка. На ёй было так цікава, што не хацелася развітвацца з вёскамі і іх жыхарамі. Упэўненыя ў тым, што ад гэтай паездкі застанецца шмат прыемных успамінаў і фальклорна-краязнаўчых матэрыялаў, студэнты селі ў аўтобус і накіраваліся ў бок роднага Брэста.

    Нягледзячы на тое, што наша маленькае падарожжа доўжылася толькі тры дні, мы былі вельмі захопленыя гісторыяй гэтага невялічкага куточка Берасцейшчыны, яго культурай, традыцыямі і звычаямі. Адведзенага часу хапіла, каб хоць крыху далучыцца да духоўных набыткаў краю. Можна з упэўненасцю сказаць, што Кобрыншчына стала тым месцам, куды хочацца вяртацца, а яе жыхары прыцягваюць нас сваёй шчырасцю, гасціннасцю і невычэрпным багаццем самабытных ведаў па гісторыі і культуры сваёй зямлі.

    Ганна Місько – студэнтка 1-га курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія (Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)”
    філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна


    Фота Уладзіміра Сенькаўца

    Источник: БрГУ имени А.С. Пушкина | Читать дальше...
     

Поделиться этой страницей