Скрыть объявление
Внимание! Если Вам нужно накрутить фолловеров (друзей) в Инстаграм или других социальных сетях,
-->>РЕКОМЕНДУЕМ РАСКРУТКУ ИНСТАГРАМ ЗАКАЗЫВАТЬ ЗДЕСЬ<<--
Быстрое добавление друзей, лайков, покупка подписчиков, комментариев и т.д.

БГТУ Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная дню нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня 1891 - 25...

Тема в разделе "Новости белорусских вузов", создана пользователем news, 7 дек 2018.

  1. news
    Offline

    news Новости

    Сообщения:
    32.354
    Симпатии:
    1
    Правялі: літаратурны клуб “Ветліца” (распрацоўка сцэнарыя, падрыхтоўка выступоўцаў, інфармацыя на сайт); бібліятэка (аб’ява, месца правядзення, выстава, мікрафон, запрашэнне куратарскіх груп, фота). Спіс выступоўцаў: Вядучая Савіцкая Н.Я. Чытальнікі вершаў: Грышук Аліна (ІПіМ-4) Санет “Паміж пяскоў егіпецкай зямлі” Ваўчкоў Аляксей (ІФІТ-9) Свяча бліскучая зіяе Краснабаева Юлія (ІПіМ-4) Слуцкія ткачыхі Данько Вольга (ІПіМ-4) Лявоніха Данілевіч Вольга (ІІІ ТАР-8) Зімой Осман (Турцыя) Маладыя гады (па- турэцку; пераклад Чэціна Альпэрэна)) Бурджу (Турцыя) Маладыя гады (па-руску) Алі (Турцыя) Маладыя гады (па-беларуску) (Падрыхтоўка Міксюк Р.В.) Макарэвіч Сяргей (ІФІТ-9) Жывеш не вечна, чалавек Турэйка Дмітрый (ІХТТ-4) Байка” Варона і чыж” Скок Інэса (ІУ ПіМ-5) Па-над белым пухам вішняў Тарасенка Дзіяна (ІІПіМ-3) Русалка Савіцкая Н.Я. Больш за ўсё на свеце жадаю я… Уласенка Дмітрый (ІІПіМ-2) Страцім-лебедзь Чэцін Альпэрэн (Турцыя) Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы (бел., рус. і турэцкая мовы, уласны пераклад) 6 снежня 2018 года літаратурным клубам “Ветліца” і бібліятэкай было праведзена сумеснае мерапрыемства “Нязгасная зорка зямлі беларускай”, прымеркаванае да дня нараджэння Максіма Багдановіча (9.11.1891 – 25.5.1917), які быў і застаецца нязгаснай зоркай беларускай літаратуры. Мэта акцыі “Чытаем разам!” – праз чытанне вершаў і інфармацыю пра жыццёвы і творчы лёс паэта наблізіць паэзію да кожнага ўдзельніка і слухача, дзякуючы высокай паэзіі ўзвысіцца над бытам і паўсядзённасцю жыцця, узбагаціцца духоўна. Акцыя пачалася ў 13.15 ў чытальнай зале бібліятэкі. Усе прысутныя маглі пазнаёміцца з творчасцю Максіма Багдановіча, дзякуючы выставе, якую наладзіла бібліятэка. Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. расказвала пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, а члены літаратурнага клуба чыталі вершы паэта. Адметным было выступленне грамадзяніна Турцыі Альпэрэна Чэціна, які вучыцца ў БДТУ на падрыхтоўчых курсах. Ён прачытаў верш Максіма Багдановіча “Я хацеў сустрэцца з вамі на вуліцы…” на беларускай, рускай і турэцкай мовах. Ён турэцкі паэт і пераклад зрабіў сам. А яшчэ ён пераклаў на турэцкую мову верш “Маладыя гады”, які прачыталі на трох мовах яго землякі Осман, Бурджу і Алі. Працяг акцыі “Чытаем разам!”, прысвечанай Максіму Багдановічу, адбудзецца 12 снежня 2018 года (серада) ў інтэрнаце №4 (актавая зала) ў 19.30. Далучайцеся ў якасці чытальнікаў ці слухачоў. Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу і літаратурна-паэтычных акцыях. Акцыя, прысвечаная Адаму Міцкевічу адбудзецца ў чытальнай зале бібліятэкі 20 снежня ў 13.15. Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. Фота - бібліятэкар Сячкова Марына Паўлаўна. Ілюстрацыйны матэрыял – рэдактар Яцкевіч Ірына Дзмітрыеўна.


    Источник: БГТУ | Читать дальше...
     

Поделиться этой страницей