БрГУ им. А.С. Пушкина Адкрыты конкурс інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў

Тема в разделе "Новости белорусских вузов", создана пользователем news, 7 апр 2021.

  1. news
    Offline

    news Новости

    Сообщения:
    45.906
    Симпатии:
    1
    [​IMG]
    Правядзенне ўніверсітэцкага адкрытага конкурсу інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў стала добрай традыцыяй на філалагічным факультэце УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». Яго мэтай з’яўляюцца папулярызацыя літаратурнай спадчыны айчынных мастакоў слова і развіццё творчых здольнасцей моладзі.

    31 сакавіка 2021 года кафедрай беларускай філалогіі былі падведзены вынікі чарговага конкурсу, у якім прынялі ўдзел калектывы школ горада Брэста. У намінацыі «Акцёрскае майстэрства» перамагла вучаніца 3 «А» класа ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – пачатковая школа № 1 г. Брэста» Цупрык Елізавета (кіраўнік – Мосіна Таццяна Аляксееўна; інсцэніроўка байкі Сяргея Брандта «Мушыны скарб»). Вучні 3 «А» класа гэтай жа навучальнай установы падрыхтавалі інсцэніроўку казкі Г. Аўласенкі «Як казкі пераблыталіся» і былі адзначаны ў намінацыі «Садружнасць муз». Вучні 3 «А» класа ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа № 6 г. Брэста» (кіраўнік – Дзяцук Наталля Мікалаеўна; інсцэніроўка п’есы-казкі «Зайкаў скарб» Васіля Ткачова) сталі пераможцамі ў намінацыі «Майстэрства сцэнічнага пераўвасаблення». У намінацыі «Сцэнічнае ўвасабленне празаічнага твора» адзначаны вучні 5 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Брэста» (кіраўнік – Сарока Таццяна Васільеўна; інсцэніроўка па творы Андрэя Федарэнкі «Падслуханая казка»), а ў намінацыі «Сцэнічнае ўвасабленне паэтычнага твора» – вучні 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Брэста імя К. Л. Губарэвіча» (кіраўнік – Васькова Галіна Апалінар’еўна; інсцэніроўка твора Васіля Віткі «Доктар Нос»). Інсцэніроўка п’есы-казкі Галіны Каржанеўскай «Кошка Мышцы – не сястрыца» была прадстаўлена вучнямі 3 класа ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – пачатковая школа № 4 г. Брэста» (кіраўнікі – Чанчавік Наталля Іванаўна, Кронда Аксана Аляксандраўна) і вылучана ў намінацыі «Сцэнічнае ўвасабленне сучаснай дзіцячай драматургіі». Дзве пастаноўкі былі прапанаваны на конкурс ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста». Самымі юнымі акцёрамі выступілі вучні 1 «А» і 1 «Б» класаў (кіраўнікі – Ігнацьева Ксенія Уладзіміраўна, Равенька Ірына Міхайлаўна; інсцэніроўка – «Страшны Пых» з п’есы Васіля Ткачова «Казкі з дзедавай падказкі») – пераможцы ў намінацыі «Тэатральны дэбют». Вучні 8 «А» і 8 «Б» класаў пад кіраўніцтвам настаўніка працоўнага навучання Корбута Вячаслава Яўгенавіча падрыхтавалі інсцэніроўку «Пакаранне» з яго п’есы «Мы будзем разам». Іх выступленне адзначана ў намінацыі «Садружнасць талентаў».

    [​IMG] [​IMG] [​IMG]

    Мерапрыемства выявіла зацікаўленасць настаўнікаў і вучняў нацыянальнай культурай, мастацкім словам.

    Кафедра беларускай філалогіі

    Tweet

    Источник: БрГУ имени А.С. Пушкина | Читать дальше...
     

Поделиться этой страницей