Каталог рефератов » История Беларуси » Реферат
Беларускi народны тэатр батлейка
Тип: Реферат  
Тема: Беларускi народны тэатр батлейка
Предмет: История Беларуси
Вуз:
Год, когда сдавалась: 2013
Добавил: Админ
Опубликовано: 15/07/2013

Скачать за 5 балл(ов)
Формат zip
WinZip
Размер файла: 41,1 Кб


Где взять баллы?
Купить баллы
Кол-во скачиваний:  (3)
Кол-во просмотров:  (6004)

Загрузить свое задание можно тут:

Напишите свое имя, телефон, e-mail, прикрепите файл с заданием или вставьте текст с заданием в поле для сообщений и отправьте нам. В кратчайшие сроки мы ответим, возьмемся за Ваше задание или нет на указанный e-mail.

Все форматы разрешены. Max 20MB.


Мы Вконтакте:
Содержание

Заказать дипломную, курсовую, контрольную работу, отчет по практике или реферат с гарантией доработок и по стандартам Вуза можно по телефону:
+ 375 (29) 156-31-63 e-mail: 1563163@mail.ru

Или пишите в наш чат Вконтакте: https://vk.me/wuzby


1 БЕЛОРУССКАЯ БАТЛЕЙКА

Беларускi народны тэатр батлейка з’яўляецца адным са старажытных відаў беларускага мастацтва. Назва батлейка (Bethleem) паходзiць ад горада Вiфлеем, дзе, згодна бiблейскай легендзе, нарадзiўся Iсус Хрыстос. Пра сувязь паходжання батлейкi з бiблейскай тэмай сведчаць кананiчныя сюжэты пастаноўкi «Цар Iрад». Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатра – вяртэп (лялечнае прадстаўленне), батлеемка, астмейка цi жлоб. Канструкцы-йным правобразам батлейкi была панарама-скрыня невялiкага памеру з нерухомымi лялькамi. Аб’яднанне панарамы з прынцыпам «ажыўлення» ля-лек прывяло да ўзнiкнення ў Заходняй Еўропе ў XV ст. тэатра батлеечнага тыпу.
Для лялечнага беларускага тэатра характэрны тыя ж элементы, што i для заходне-еўрапейскага тэатра эпохi сярэднявечча. Батлейка як жанр ма-стацтва сваiм рэпертуарам адлюстроўвае сацыяльныя i рэлiгiйныя працэсы, а таксама культурныя патрэбы людзей. Па-першае, гэта праяўляецца ў сцэнаграфii, таму што сярэдневяковыя мiстэрыi былi ўласцiвы для рэпертуа-ру батлейкi. Па-другое, характэрнай асаблiвасцю рэпертуару батлейкi было тое, што ен падзяляўся на «высокi» жанр – рэлігійная тэматыка – i «нiзкi» – сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. У адпаведнасці з гэтым будавалася канструкцыйная аснова батлейкі – падзел скрынi на «неба» i «зямлю»: «рай» знаходзіўся з левага боку верхняга яруса, а «пекла» з правага боку нiжняга. «Пекла» паказваецца ў выглядзе галавы д’ябла. З цягам часу ў большасцi батлеечных скрынь замест галавы д’ябла уваход у пекла сімвалізуюць дзве-ры з правага боку ў ніжнім ярусе.
Гiстарычнае развiцце беларускай батлейкi знаходзiцца ў пэўнай сувязi з польскiм лялечным тэатрам шопка. У часы сярэднявечча манахi-францысканцы прынеслi з Iталii на польскія землі традыцыю выстаўлення ў касцеле падчас Ражаства невялiкiх фiгурак Хрыста, Марыi, Iосiфа, пастухоў, авечак, быкоў. Гэта група герояў, якая прадстаўляла Ражаство Хрыстова, i атрымала назву яселка. Яселка была асновай для развiцця шопак. Яселка (ад польскага слова Jaselka – кармушка, яслі) адносiцца да ХIII – ХV стст. i вядзе пачатак ад касцельных мiстэрый, якiя ў ХIII ст. распаўсюдзiлiся ў Еўропе. Аднак гаварыць пра ўплыў польскага тэатра шопкi на батлейку няма падстаў. Вядома, што з-за дамiнавання каталiцкай царквы ў Польшчы шопка мела больш кананiчную форму прадстаўленняў. Батлейка ж дастаткова хутка выходзiць з-пад уплыву як каталiцкай, так i праваслаўнай царквы, становiц-ца адгалiнаваннем народнага тэатра «жывога актора». Выкарыстанне поль-скай мовы ў пастаноўках батлейкi нельга аднесцi да таго, што шопка аказала значны ўплыў на батлейку, па двух прычынах. Па-першае, пастаноўкі двух тыпаў тэатраў не супадалi па жанру. Па-другое, польская мова выкарысто-ўвалася ў батлеечных спектаклях для характарыстыкi саслоўнай і этнічнай прыналежнасцi герояў.


...

СПИСОК ИСПОЛЬЗОВАННЫХ ИСТОЧНИКОВ
1. Барышаў Г.I., Саннiкаў А.К. Беларускi народны тэатр батлейка. Мн., 1962.
2. Федотов А. Секреты театра кукол. М., 1963.
3. МСБК IМЭФ НАН Беларусi. КП 4602
4. Барышаў Г.I., Саннiкаў А.К. Беларускi народны тэатр батлейка.
5. Лозка А. Беларуская батлейка: Каляндарныя i абрадавыя гульнi. Мн., 1997.
6. Беларускi дзяржаўны архiў-музей лiтаратуры i мастацтва (БДАМЛiМ). Ф. 129, воп. 2, спр. 153.
7. Каладзiнскi М. Тэатр лялек Савецкай Беларусi. Мн., 1976.
8. Романов Е. Белорусские тексты вертепного действа. Могилев, 1898.
9. Лобачевская О. Плетение из соломки. Мн., 2000.
10. Харытончык Р. Шлях да праўды // Мастацтва. 1997. № 8.
11. Лис Я. Батлейка. Царь Ирод // Пралеска. 1992. № 7.
Заказать эту работу Вконтакте: https://vk.com/wuzby
Или звоните:+ 375 (29) 156-31-63(Velcom/Viber/Whatsapp)
НА ВСЕ РАБОТЫ 100% ГАРАНТИЯ ДОРАБОТКИ ДО ЗАЩИТЫ

Тэги:  Type батлейка , театр
Комментарии (0)
Добавить комментарий